Меню

Гісторыя цэнтра

Рэспубліка Беларусь – адна з самых прыгожых рэспублік былога СССР. Плошча краіны складае 207,6 тыс. кв. км. з насельніцтвам 9474,2 (на 2005 – 10,3млн.), 60% плошчы складаюць лясы, таксама ў Беларусі вялікая колькасць рэк і азёр.

На паўднёвым ўсходзе Рэспублікі Беларусь знаходзіцца Глускі раён Магілёўскай вобласці. Глускі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года. У цяперашні час яго плошча скадае 1.3 тыс. кв. км., насельніцтва 16,3 тыс.чел. Лясы займаюць 55% плошчы раёна. Цэнтрам з’яўляецца г.п. Глуск з насельніцтвам 7,4 тыс.чел.

Рэспубліка Беларусь вельмі пацярпела ад аварыі на ЧАЭС. Тысячы дзяецей Беларусі маюць патрэбу ў чыстым паветры, чыстай вадзе, клопаце кваліфікаваных спецыялістаў.

У 1992 годзе ў урада Рэспублікі Беларусь, які імкнецца ўвасобіць гуманную ідэю адвесці пагрозу ад юнага пакалення краіны і выратаваць яго будчае, нарадзілась ідэя стварэння на белоарускай зямле спецыялізаваных устаноў для аказання дапамогі дзецям, якія пацярпелі на ЧАЭС.

Так як Глускі раён з’яўляецца адным з самых чыстых раёнаў Рэспублікі і Чарнобыльская бяда яго не кранула, было прынята рашэнне на базе былога аздараўленчага лагера «Космас» военнага гарадка № 87 пачать будаўніцтва з рэканструкцыяй рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Космас» на 154 месцы з круглагодным знаходжаннем дзяцей. Рэканструкцыя аздараўленчага лагера «Космас» была пачата ў 1994 годзе.

У 2004 годзе дадзеная ўстанова з ведамства Камчарнобыля Рэспублікі Беларусь была перададзена ў абласную камунальную ўласнасць Магілёўскага аблвыканкама. Рашэннем сесіі Магілёўскага аблвыканкама яна была перададзена Кіраўніцтву аховы здароўя.

Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас» уведзены ў эксплуатацыю ў 2005 г. Цэнтр разлічаны на 90 ложкаў для забеспячэння медыцынскай рэабілітацыі дзяцей, якія пакутуюць захворваннямі пульманалагічнага, кардыялагічнага, нефралагічнага і артапеда-траўматалагічнага профілю. Цэнтр прымае дзяцей з 5 па 18 год без бацькоў для аднаўленчага лячэння тэрмінам на 18 дзён.

КРАТКАЯ ХАРАКТЭРЫСТЫКА МАТЭРЫЯЛЬНАЙ БАЗЫ

Краткая характэрыстыка

У структуры Цэнтра прадугледжана выдзяленне сямі карпусоў:

  • адміністратыўны;
  • вучэбна-лекавы;
  • медыцынскі;
  • прыёмны і чатыры спальных корпуса;
  • харчаблок.

На тэрыторыі цэнтра маецца дзіцячая гульневая плашчадка з арэлямі і пясочніцамі для малышэй. Абсталяваны футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная плашчадкі.

У вучэбна-лячэбным корпусе размяшчаюцца школа, бібліятэка і фізіятэрапеўтычнае аддзяленне.

Для работы школы выдзелена 5 вучэбных класаў. Працуюць педагогі з Глускай школы, час заняткаў з 9.15 да 14.35. У школьнай бібліятэцы, акрамя вучэбнікаў, маецца вялікі выбар мастацкай літаратуры.

Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне прадстаўлена:

  • кабінетам электрасвятлолячэння;
  • цеплалячэннем;
  • дзве залы ЛФК;
  • кабінет механатэрапіі.

Фізіяпрацэдуры прызначаюцца па паказчыках, з улікам сумяшчальнасці і паслядоўнасці водпуску працэдур.

Кабінет электрасвятлолячэння абсталяваны апаратамі для правядзення гальванізацыі (ПАТОК-1) і электрафарэзу (Радыус- 01), магнітатэрапіі (АМТ-01), ультрагукавай (УГТ 1.01Ф), УВЧ-тэрапіі (УВЧ-30), уведзены ў эксплуатацыю 2 апарата магніталазарнай тэрапіі («Віцязь», «Рыкта»).

Кабінет цеплалячэння разлічаны на шэсць кушэтак, набыта два парафінанагравальніка. Працэдуры парафінаазакерыталячэння праводзяцца кюветна-аплікацыйным метадам. У дастатковай колькасці маюцца парафін і азакерыт.

Заняткі лячэбнай фізкультурай праводзяцца групавым метадам па графіку. Групы фарміруюцца з улікам узросту і захворвання дзяцей.

У трэнажорнай зале, абсталяванай трэнажорамі Kettler, займаюцца дзеці старэй за 12 год, якія не маюць супрацьпаказанняў, пад кантролем інструктара ЛФК. У перыяд з 2008 выканана закупка трэнажораў для залы механатэрапіі і неабходнага інвентару для залы ЛФК.

Медыцынскі корпус:

  • кабінеты масажа;
  • водалячэбніца;
  • кабінета функцыянальнай дыягностыкі (ЭКГ, спіраграфія);
  • кабінет УГ-дыягностыкі

Кабінеты масажу абсталяваны масажнымі камплектамі; усталяваны масажор-стымулятар тэрматэрапеўтычны персанальны (Нугабест).

З лютага 2008 года уведзена ў эксплуатацыю водалячэбніца. Выканана закупка і ўсталяванне сучаснага абсталявання:

  • 5 бальнеялагічных ваннаў;
  • 2 ванны падводнага душа-масажа;
  • Душ Шарко;
  • 2 гідрамасажных бокса.

Дыягнастычная база цэнтра прадугледжвае выдзяленне кабінета функцыянальнай дыягностыкі (ЭКГ, спіраграфія) і УГ-дыягностыкі. Для правядзення даследванняў выкарыстоўваецца апарат УГД «Medison». 

У спальных карпусах прадугледжана выдзяленне пакою медыцынскага персаналу і працэдурнага кабінета, два гульнёвых пакоі з мяккай мэбляй, тэлевізарам,DVD-плэерам, наборам настольных гульняў. Спальныя пакоі разлічаны на 3-4 дзіцяці, ёсць санвузел, душавая. Дзяжурства сярэдняга медыцынскага персаналу вядзецца кругласутачна.

У асобным кабінеце прыёмнага корпуса знаходзіца інгаляторый, абсталяваны ўльтрагукавымі інгалятарамі, галаінгалятарамі; функцыянуе кабінет аэрафітатэрапіі.

Маецца будынак, у якім знаходзіцца пральна, аздобленая ўсім неабходным абсталяваннем. У дастатковай колькасці пасцельнай бялізны (3 пары зменнай бялізны).

Харчаблок размешчаны ў асобным будынку. Абедзенная зала разлічана на 120 посадочных месцаў.

Прыём ежы арганізаваны згодна графіку прыёма ежы па карпусам і па часе. Харчаванне ў УАЗ «АДЦ МР «Космас» 6 разовае, стол базавы. Меню складаецца згодна з узростам дзяцей (дашкольны, школьны і старэйшы школьны ўзрост). Два разы ў год складаецца перспектыўнае меню з улікам узросту дзяцей і часу года, дзе выдаецца поўны разлік патрэбы ў бялках, жырах, вуглеводах, разлік каларыйнасці на кожны ўзрост асобна.

Вялікае значэнне ў УАЗ «АДЦМР «Космас» надаецца нагляднай агітацыі, якая размешчана на сценах вестыбюляў і гульневых пакояў. Большая частка гэтых стэндаў прысвечана фарміраванню здаровага ладу жыцця. Кожны дзіцячы калектыў мае свой куток інфармацыі.

Педагагічную дзейнасць ажыццяўляюць 10 педагогаў-выхавальнікаў. Формы і метады працы з дзецьмі разнастайныя: бяседы, конкурсы, віктарыны, святкаванні дней народзінаў, дыскатэкі і інш. з мэтай паляпшэння арганізацыі выхаваўчай працы і максімальна камфортнага знаходжання дзяцей у ўстанове, выхавальнікамі праводзіцца анкетаванне, якое дапамагае выявіць інтарэсы дзяцей, якія знаходзяцца на рэабілітацыі. Выхавальнікамі па меры магчымасці праводзіцца пэўная праца з бацькамі.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Цэнтра з’яўляюцца:

  • Удасканаленне якасці медыцынскай дапамогі.
  • Удасканаленне кіравання і працы з кадрамі.
  • Узмацненне лячэбна-рэабілітацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра.
  • Стварэнне безбар’ернага асяроддзя фізічна аслабленным асобам (сюда ўваходзяць дзеці, інваліды, цяжарныя жанчыны, пажылыя людзі).

Галерэя