Меню

Накірунак у Цэнтр

Накірунак у абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас» дзяцей ажыццяўляецца:

  • у парадку пераводу з арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць стацыянаруную медыцынскую дапамогу, пасля стабілізацыі жыццёва важных функцый арганізму і (або) завяршэння курса інтэнсіўнага лячэння;
  • паліклінікамі па месцу жыхарства:
  • пасля амбулаторнага далечвання;
  • пасля амбулаторнага этапа лячэння, без папярэдняй шпіталізацыі ў стацыянар.

ПАКАЗАННІ

  1. для накіравання на медыцынскую рэабілітацыю дзяцей у ўстановы аховы здароўя «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас»:
  2. Астма (бранхіяльная), цяжкі, сярэднецяжкі персістыруючы ход, перыяд рэмісіі. ФК 2
  3. Астма (бранхіяльная) лёккая інтэрмітыруючая, перыяд рэмісіі. ФК 1.
  4. Пнеўманія, перыяд рэканвалесцэнцыі.
  5. Хранічныя захворванні ніжніх дыхальных шляхаў (бранхіт, іншае хранічнае абструктыўнае лёгачнае захворванне), з частымі абвастрэннямі (больш за 3-ы разы ў год). ФК 2.
  6. Прыроджанныя анамаліі лёгкіх, дырхі, бронхаў. ФК 1,2.
  7. Хранічны ларынгіт, ларынгатрахеіт, перыяд рэмісіі.
  8. Вазаматорны рыніт, алергічны рыніт, перыяд рэмісіі.
  9. Рэканструктыўныя карэкцыі прыроджаных анамалій (ганаў развіцця) сістэмы кровазвароту. ФК 2,3.
  10. Хранічныя рэўматычныя хваробы клапаннага апарату сэрца. ФК 2,3.
  11. Наступствы нерэўматычнага пашкоджання клапаннага апарату і цягліцы сэрца (эндакардыт, міякардыт). ФК 2,3.
  12. Пралапс мітральнага клапана.
  13. Артэрыяльная гіпертэнзія.
  14. ЮРА, і іншыя запаленчыя артрапатыі, хранічны (у тым ліку павольна прагрэсіруючы) ход з пашкоджаннем суставаў, прыводзячых да памяркоўных і выражаных парушэнняў функцый з частымі абвастрэннямі. ФК 2,3.
  15. Ювенільная склерадэрмія, СЧВ. ФК 2,3.
  16. Саматаформная дысфункцыя вегетатыўнай нервовай сістэмы (НЦД).
  17. Востры тубулаінтэрстыцыяльны нефрыт, перыяд рэканвалесцэнцыі. ФК 0,1.
  18. Востры інфекцыйны інтэерстыцыяльны нефрыт, перыяд рэканвалесцэнцыі. ФК 0,1.
  19. Востры піеланефрыт, перыяд рэканвалесцэнцыі. ФК 0,1.
  20. Неабструктыўны хранічны піеланефрыт, звязаны з рэфлюксам. ФК 0,1.
  21. Хранічны абструктыўны піеланефрыт: піеланефрыт (хранічны), звязаны з анамаліяй лаханачна-мачацечнікавага злучэння, лагвовага сягмента мачацечніка.
  22. ФК 0,1.
  23. Хранічныя гламерулярныя хваробы (хранічны нефрытычны, нефратычны сіндромы, спадчынная нефрапатыя). ФК 2.
  24. Прыроджаныя анамаліі мачавой сістэмы, поздні аднаўленчы перыяд пасля рэканструктыўных аперацый. ФК 2,3.
  25. Варонкападобная дэфармацыя грудной клеткі, поздні аднаўленчы перыяд пасля хірургічнай карэкцыі.
  26. Скаліоз. ФК 2,3.
  27. Астэахандрапатыя апафізаў хрыбетак (хвароба Шойермана-Мау).
  28. Наступствы траўмаў верхніх і ніжніх канцавінаў пасля карэкцыі незросшыхся пераломаў, несапраўдных суставаў, анамалій развіцця.
  29. Хваробы лагвосцегнавых суставаў (дысплазія, прыроджаны вывіх сцягна, позні аднаўленчы перыяд пасля аператыўнага лячэння).
  30. Хвароба Пертэса (этапнае кансерватыўнае лячэнне, аднаўленчае лячэнне пасля аператыўнага лячэння).
  31. Прыроджаная паталогія ступняў (этапнае кансерватыўнае лячэнне, аднаўленчае лячэнне пасля аператыўнага лячэння).
  32. ДЦП лёккія формы (для правядзення аднаўленчага пасляаператыўнага лячэння
  33. Пры накіраванні пацыентаў артапеда-траўматалагічнага профілю - рэкамендацыі артапеда-траўматолага!

СУПРАЦЬПАКАЗАННІ

для накіравання на медыцынскую рэабілітацыю дзяцей у ўстанову аховы здароўя «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас»:

  1. Усе хваробы ў вострым перыядзе.
  2. Хранічныя захворванні ў стадыі абвастрэння і пры цяжкім ходзе хваробы.
  3. Інфекцыйныя і паразітарныя захворванні - да ачуньвання і сканчэння тэрміну ізаляціі.
  4. Кантакт з інфекцыйнымі хворымі- да сканчэння тэрміну ізаляцыі.
  5. Туберкулёз лёккіх і іншыхх органаў.
  6. Хваробы органаў дыхання са з’явамі дыхальнай недастатковасці.
  7. Хваробы сістэмы кровазвароту са з’явамі сардэчнай недастатковасці.
  8. Рэвматызм, інфекцыйны эндакардыт, міякардыт у актыўнай фазе.
  9. Арытмія.
  10. Злаякасныя артэрыяльныя гіпертэнзіі.
  11. Захворванні ў стадыі дэкампенсацыі.
  12. Сутаргавыя прыпадкі, іх эквіваленты.
  13. Рэзка выказаныя парушэнні інтэлектуальна-мнестычнай сферы.
  14. Хваробы з парушэннем рухальнай функцыі і адсутнасцю здольнасці да самастойнага перамяшчэння і самаабслугоўвання.
  15. Стан пасля аперацый – першыя 3 месяцы пасля аператыўнага ўмяшальніцтва.
  16. Усе віды наркаманіі і таксікаманіі.