Меню

Парадак аказання медыцынскіх паслуг замежным пацыентам

  1. У ўстанове «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас» аказваецца планавая медыцынская рэабілітацыйная дапамога замежным пацыентам на платнай аснове.
  2. Пры звароце ў УАЗ “АДЦМР «Космас» замежнага пацыента з просьбай даць магчымасць атрымання рэабілітацыйнай дапамогі платна, неабходна даць медыцынскую дакументацыю, якая сцвярджае наяўнасць у пацыента захворвання, якое адпавядае профілю ўстановы, для прыняцця рашэння аб патрэбе рэабілітацыйнай медыцынскай дапамогі.
  3. Планавая шпіталізацыя замежных пацыентаў (дзяцей) ажыццяўляецца па папярэдняму ўзгадненню даты шпіталізацыі пры наяўнасці вольных месцаў у профільным аддзяленні з вызначэннем працягласці курса рэабілітацыі.
  4. Законныя прадстаўнікі, або асоба, якая суправаджае замежнага пацыента (дзіця), пры шпіталізацыі ў Цэнтр афармляюць заяву ўсталяванага ўзору, на падставе якой паміж двума бакамі заключаецца дамова аб аказанні платных медыцынскіх паслуг.
  5. У дамове, якая заключается паміж выканаўцам і заказчыкам, вызначаюцца:
    • аб’ём і кошт платных медыцынскіх паслуг;
    • срокі аказання платных медыцынскіх паслуг;
    • парадак разлікаў за платныя медыцынскіе паслугі;
    • правы, абавязкі і адказнасць бакоў па дамове.
  6. Кошт платных медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца заказчыку, вызначаецца згодна з заканадаўствам РБ і ў адпаведнасці з зацверджанымі прэйскурантамі.
  7. Аплата за аказаныя платныя медыцынскія паслугі выконваецца ў установе. Адказны працоўнік бухгалтэрыі  прымае ад заказчыка наяўныя грошы ў касу ўстановы і выдае ў усталяваным парадку дакумент, які сцвярджае яе аплату;
  8. Платныя медыцынскія паслугі аказваюцца спецыялістамі Цэнтра пад час асноўнай працоўнай дзейнасці.
  9. Спецыялісты, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі, вядуць «Журнал рэгістрацыі платных медыцынскіх паслуг замежным пацыентам».
  10. Пры паступленні  ў профільнае аддзяленне замежным пацыентам (дзецям) даецца:
    • размяшчэнне ў палаце з выкананнем умоў знаходжання згодна з заключанай дамовай;
    • інфармацыя па пытаннях аказання медыцынскай рэабілітацыі і па пытаннях, якія цікавяць пацыента;
    • інфармацыя аб унутраным распарадку для пацыента;
    • інфармацыя аб вызначэнні тактыкі рэабілітацыі, згодна з пералікам платных медыцынскіх паслуг;
    • меню з улікам узросту, характара харчавання, наяўнага захворвання;
    • абавязковае суправаджэнне адказным медыцынскім працоўнікам замежнага пацыента.